Так дом на Віленскай выглядаў раней. Фота yardkeeper.livejournal.com.

Так дом на Віленскай выглядаў раней. Фота yardkeeper.livejournal.com.

Бульдозерная рэканструкцыя ў дзеянні. Фота s13.ru.

Бульдозерная рэканструкцыя ў дзеянні. Фота s13.ru.

Бульдозерная рэканструкцыя ў дзеянні. Фота s13.ru.

Бульдозерная рэканструкцыя ў дзеянні. Фота s13.ru.

Экспертыза прызнала дом на Віленскай аварыйным.

Экспертыза прызнала дом на Віленскай аварыйным.

Міністэрства культуры дае дабро на знос стогадовага будынка, які перажыў дзве сусветныя вайны.

Міністэрства культуры дае дабро на знос стогадовага будынка, які перажыў дзве сусветныя вайны.

Вось такім будзе офісны навабуд на месцы знесенага дома.

Вось такім будзе офісны навабуд на месцы знесенага дома.

Вось такім будзе офісны навабуд на месцы знесенага дома.

Вось такім будзе офісны навабуд на месцы знесенага дома.

Як зносілі дом на Віленскай — фотарэпартаж

Публікацыі, прысвечаныя зносу будынка на скрыжаванні вуліцы Віленскай і аднайменнага завулка ў Гродне, выклікала гарачыя дыскусіі.

Гродзенскі блог s13.ru звязаўся з прадстаўнікамі ўладальніка будынка, каб высветліць усе абставіны зносу і перспектывы дадзенага ўчастка.

Як расказалі прадстаўнікі ўладальніка, будынак па вул. Віленская, 20 даўно не выкарыстоўваўся па прызначэнні, з цягам часу ён моцна састарэў.

У выніку, там пастаянна жыла група асоб без пэўнага месца жыхарства, што ўжо само па сабе несла пагрозу з пункту гледжання пажарнай бяспекі.

Гэта асабліва важна ў тым ліку і таму, што побач размешчаны будынкі Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода.

Паколькі ў перспектыве дом павінен быў стаць офісным будынкам, новы ўладальнік ўзяўся за яго рэканструкцыю.

У ходзе падрыхтоўкі да праектавання рэканструкцыі было праведзена дэталёвае абследаванне будынка, па выніках якога і было вызначана, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане.

Даследаванні грунтоў, геалагічныя даследаванні пацвердзілі, што будынак з вапнавым падмуркам не зможа вытрымаць нават мінімальны рамонт і падмурак неабходна ўмацоўваць або перарабляць.

На падставе гэтага было прынятае рашэнне аб рэканструкцыі шляхам разборкі будынка з яго наступным узнаўленнем.

Адначасова з праектаваннем высвятлялася пытанне аб гістарычнай каштоўнасці праз зварот у Міністэрства культуры. Было зроблена заключэнне аб тым, што будынак каштоўнасці не ўяўляе і праект не супярэчыць правілам і нормам.

Акрамя гэтага, увесь праект быў узгоднены і з архітэктурнымі службамі горада і вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?