У 2014 годзе захаваюцца дзейныя стаўкі падаткаў на дабаўленую вартасць і на прыбытак, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Алег Селіверстаў, выступаючы 12 лістапада ў Мінску на сумесным пасяджэнні некалькіх камісій палаты прадстаўнікоў.

У той жа час, адзначыў ён, будуць павялічаны стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва — на 14%, тытунёвыя вырабы — ад 24 да 40%, мацаваную алкагольную прадукцыю — на 27,3%. Рост ставак па астатніх акцызах мяркуецца ў межах 20%.

Акрамя таго, паведаміў Селіверстаў, адна з прапаноў урада прадугледжвае ўвядзенне дзяржаўнага мыта за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Паводле яго слоў, памер мыта ўдакладняецца, ён можа скласці ад трох да пяці базавых велічынь у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?