Улады Егіпта адмянілі рэжым надзвычайнага становішча і каменданцкую гадзіну, якія дзейнічалі на працягу трох месяцаў.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў Бі-бі-сі памочнік прэм'ер-міністра краіны.

Рэжым НС і каменданцкая гадзіна па начах былі ўведзеныя 14 жніўня, пасля таго як супрацоўнікі службаў бяспекі разагналі два лагера прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта-ісламістыа Махамеда Мурсі.

Першапачаткова гэтыя меры павінны былі дзейнічаць да кастрычніка, аднак 12 верасня ўлады працягнулі іх дзеянне яшчэ на два месяцы.

Рэжым надзвычайнага становішча дазваляў егіпецкім уладам праводзіць ператрусы і арышты без адпаведнага ордэра.

Махамеду Мурсі і кіраўнікам «Братоў-мусульман» прад'яўленыя абвінавачванні ў падбухторванні да забойства падчас сутыкненняў каля прэзідэнцкага палаца ў Каіры ў снежні 2012 года, калі загінулі сем чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?