Такія аб'явы рэгулярна «ўпрыгожваюць» дошкі аб'яў заслаўскіх дамоў.

Такія аб'явы рэгулярна «ўпрыгожваюць» дошкі аб'яў заслаўскіх дамоў.

У горадзе-спадарожніку Заслаўі чарговая праблема з вадой: ад пачатку месяца тут другі раз адключылі ваду і ацяпленне. І калі 4 лістапада пра адключэнне гарачай і халоднай вады папярэдзілі пісьмова, патлумачыўшы гэта працамі па ўрэзцы ў трубаправод, то 12 лістапада ваду і ацяпленне адключылі без папярэджання.

Зрэшты, ад паперак, што мясцовыя камунальнікі клеяць на пад’езды, карысці мала. У мінулы раз, 4 лістапада, паводле аб’яваў, расклееных у 2-м мікрараёне, ваду мусілі адключыць з 9 па 15 гадзіну. На справе ж ваду адключылі пасля 16-й, і аж да раніцы.

У той вечар у цэнтры Заслаўя можна было пабачыць групы мясцовых жыхароў з кайстрамі, якія шукалі ваду ў вулічных калонках.

У мясцовых крамах размялі пітную ваду. Непадрыхтаванаму чалавеку гэта напэўна б нагадвала надзвычайную сітуацыю, для жыхароў Заслаўся — звыклая з’ява.

***

Карысныя кантакты

Жыллёва-камунальнае ўпраўленне «Заслаўе»

Адрас: вул.Савецкая, 134, 223034, г.Заслаўе.

Кантактныя тэлефоны: тэл.: 544 21 01 (прыёмная), 544 30 25 (факс), 544 30 00 (начальнік ЖКУ), 544 42 73 (намеснік начальніка ЖКУ)

Начальнік участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі: 544 30 37

Начальнік участка кацельні і цеплавых сетак: 544 43 23

Начальнік бюро саначысткі: 544 30 27

Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскага аблвыканкама

Тэл. (8017) 3286772

Інтэрнэт-прыёмная.

Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі

вул. Першамайская, 16а, 223053, п. Бараўляны

Галоўны ўрач Мароз Эдуард Анатольевіч

Тэл.прыёмнай (8-017) 505 28 46.

Камітэт дзяржкантролю па Мінскай вобласці

220013, г. Мінск, вул. П.Броўкі, д. 3, корп. 2

Тэл. 8017284 13 38

e-mail: [email protected]

Маладзечанскі міжраённы КДК

222310, г. Маладзечна, вул. Таўлая, 4

Тэл. 8 0176 77 14 54.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?