Сінод Беларускай праваслаўнай царквы пазбавіў сану пазаштатнага клірыка Навагрудскай епархіі — іерэя Уладзіміра Каляду, паведамілі ў Беларускім экзархаце.

У рашэнні Сінода гаворыцца аб пазбаўленні сану іерэя і пазбаўленні яго ўсіх правоў, звязаных са знаходжаннем у кліры.

Гэта рашэнне было прынята на падставе рапарта кіраўніка справаў Беларускага экзархата архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя.

Сінод спаслаўся адразу на некалькі апостальскіх правілаў.

Сярод іх правіла №25, якое, у прыватнасці, абвяшчае, што сану пазбаўляецца святар, абвінавачаны ў распусце, парушэнні клятвы або ў крадзяжы. Ёсць і спасылка на 42-е правіла: «Біскуп, або прэсвітэр, або дыякан, гульні і п'янству адданы, або хай спыніцца, або хай будзе выкінуты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?