У вёсцы Муляраўка Петрыкаўскага раёна 12 лістапада быў знойдзены труп 47-гадовага мужчыны ў адкрытым рэзервуары з бітумам.
Супрацоўнікамі МНС загінулы быў падняты і перададзены работнікам міліцыі, паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.
Загінулага мужчыну, жыхара Петрыкава, шукалі як без вестак зніклага з 4 лістапада. 31 кастрычніка ён не прыйшоў дамоў пасля працы, пра што ў міліцыю заявіла жонка зніклага.
У выніку пошукаў высветлілася, што мужчына, ідучы па тэрыторыі гандлёвай базы Петрыкаўскага райспажыўтаварыства ў Муляраўцы, зваліўся ў адкрыты рэзервуар з бітумам глыбінёй два метры і загінуў.