Фота gpk.gov.by

Фота gpk.gov.by

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, цырымонія ўстаноўкі знака прайшла 13 лістапада ў раёне стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Украіны і Расіі «Курган Дружбы» (Добрушскі раён Гомельскай вобласці).

У цырымоніі ўзялі ўдзел міністры замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Украіны Леанід Кажара, кіраўнікі пагранічных ведамстваў і прыгранічных абласцей дзвюх краін.

У рамках мерапрыемства закладзена капсула з памятнай запіскай з нагоды ўстаноўкі першага пагранічнага знака на дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны, а таксама адбыліся перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

Якія тэмы абмяркоўвалі міністры, прэс-служба не паведамляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?