У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 13 лістапада мінскае «Дынама» прайграла ў Магнітагорску «Металургу» з лікам 0:3 (0:1, 0:1, 0:1).

Пасля 24 матчаў «Дынама» з 24 ачкамі займае 6-е месца ў дывізіёне Баброва, 13-е — у Заходняй канферэнцыі і 24-е — у агульнай табліцы (6 перамог у асноўны час, 1 перамога па булітах, 2 паражэнні па булітах, 2 паражэнні ў авертайме, 12 паражэнняў у асноўны час, розніца шайб 46-71).

Наступныя тры сустрэчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе:

15 лістапада — з чалябінскім «Трактарам», 17-га — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 19-га — з уфімскім «Салаватам Юлаевым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?