Сёння ў «Мінск-Арэне» пройдзе матч 5-га тура групавога турніру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў: «Дынама» Мінск — «Барселона».

У складзе «Барселоны» выступае лідар гандбольнай зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка.

Пачатак у 19:00. Цана квіткоў ад 30 до 90 тыс.

Прамая трансляцыя на Беларусь-2.

Нагадаем, што «Дынама» ў групавым турніры атрымала дзве перамогі («Вардар» і «Тун») і два матчы прайграла (ПСЖ і «Металург»).

23 лістапада каманды згуляюць у Каталоніі, а 1 снежня ў Мінску — матч з ПСЖ. У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы.

Пасля 4-х тураў: Барселона - 7, Металург — 6, Дынама, Вардар — 4, ПСЖ — 3, Тун — 0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?