Першамайскі суд Мінска правёў выязны адкрыты судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да п'янага кіроўцы.

28-гадовы мужчына трапіўся на нецвярозым кіраванні 14 кастрычніка і быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 18.16 КоАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення).

Але ўжо 27 кастрычніка ён зноў быў абвінавачаны ў кіраванні транспартам у п'яным выглядзе. У дачыненні да кіроўцы распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.317-1 КК Беларусі (кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні).

Да аўтамабіля Fiat, якім кіраваў гэты чалавек, прыменена спецыяльная канфіскацыя.

У судзе адзначылі, што аўтамабіль зарэгістраваны на іншую асобу, але фактычна ім карыстаўся гэты кіроўца. Акрамя таго, мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з утрыманнем 20% заробку ў даход дзяржавы штомесяц, але не менш адной базавай велічыні (130 тыс.).

Ён пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады. Неабходна яшчэ і аплаціць штраф у памеры 300 базавых адзінак, гэта значыць 39 млн рублёў.

Прысуд можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён з моманту абвяшчэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру