Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі за студзень—верасень 2013 года склалася адмоўнае ў 372,3 млн. долараў. Такія папярэднія звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.

Як паведамлялася раней, у студзені—жніўні 2013 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў Беларусі склала 125,3 млн. долараў. Такім чынам, за верасень яно павялічылася на 247 млн. долараў.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за дзевяць месяцаў склаў 67 млрд. долараў (на 13% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года). Экспарт скараціўся на 17,7% да 33 млрд. 353,2 млн. долараў, імпарт — на 7,9% да 33 млрд. 725,5 млн.

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўнае — 2 млрд. 381 млн. долараў. Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 58 млрд. 538,4 млн. долараў (на 16,1% менш). Экспарт — 28 млрд. 78,7 млн. (на 21,9% менш), імпарт — 30 млрд. 459,7 млн. (на 9,9% менш).

Знешнегандлёвы абарот паслуг у студзені—верасні ўзрос на 15,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 8 млрд. 540,3 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 16,1% да 5 млрд. 274,5 млн. долараў, імпарт — на 15,4% да 3 млрд. 265,8 млн. долараў. Такім чынам, сальда па паслугах склалася станоўчае — 2 млрд. 8,7 млн. долараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру