Гадавы план па аб'ёме будаўніцтва жылля не выконваецца, гаворыцца ў аглядзе аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў студзені—верасні, падрыхтаваным Міністэрствам эканомікі.

«У студзені—верасні ў эксплуатацыю ўведзена 3 млн. 747,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 57,7% да ўстаноўленага гадавога задання. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўвод жылля павялічыўся на 9,8%. Заданне па выніках студзеня—верасня 2013 года (75% ад гадавога задання) дасягнута толькі ў Мінску», — гаворыцца ў аглядзе.

Як паведамлялася раней, у 2012 годзе ў Беларусі было ўведзена ў эксплуатацыю 4,48 млн. квадратных метраў жылля. Афіцыйны прагноз прадугледжваў павелічэнне аб'ёму будаўніцтва жылля ў 2013 годзе да 6,5 млн. квадратных метраў.

Меркавалася, што на будаўніцтва жылля сёлета будзе накіравана 37,3 трлн. рублёў, прычым асноўнай крыніцай фінансавання жыллёвага будаўніцтва павінны былі стаць сродкі насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру