Кадр з роліка «Прызыў-2013».

Кадр з роліка «Прызыў-2013».

Кадр з роліка «Прызыў-2013».

Тэлекампанія «ВоенТВ» падрыхтавала да чарговага вайсковага прызыву новы ролік. «Прызыў-2013» адрозніваецца ад папярэдніх праектаў кардынальна новай канцэпцыяй — сацыяльная рэклама знята ў гумарыстычнай форме, паведамляе сайт тэлекампаніі.

Паводле задумы маладога рэжысёра Веранікі Жаўняк ўсе здымкі рабіліся ў рэжыме rapid (запаволеная здымка), што дазволіла акцэнтаваць увагу гледача на дэталях, выразна перадаць эмоцыі герояў.

Сюжэт роліка просты. У цэнтры ўвагі эфектная дзяўчына ў сукенцы са смелым дэкальтэ. Паходкай супермадэлі яна кіруецца ў бок вайсковай часці, збіраючы за сабой цэлы натоўп маладых людзей прызыўнога ўзросту.

Натоўп гэты стракаты — тут знайшлося месца хлопцам у касцюмах мядзведзя і Супермэна, міліцыянту, простым пацанам і нават школьніку з марожаным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру