У бліжэйшыя суткі, 15 лістапад, чакаецца надвор’е пераважна без ападкаў.

Толькі днём па Віцебскай вобласці месцамі могуць быць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне згусціцца туман, у асобных раёнах можа ўтварацца слабы галалёд.

Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра гэтай ноччу будзе вагацца ад 3°C марозу да 3°C цяпла, у разгар дня максімум тэмпературы не перавысіць +1 .. +6°C. Атмасферны ціск ноччу і раніцай будзе расці, днём істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?