Аляксандр Лукашэнка звяртаецца да Сямёна Шапіры, прызначанага старшынём Мінскага аблвыканкама, на «Вы». Падчас сустрэчы, прымеркаванай да яго ўступлення на пасаду, усе звароты да Шапіры былі паважлівымі.

Нагадаем, Лукашэнка нарадзіўся ў 1954 годзе, Шапіра ж 1961 года нараджэння. АНТ нават назвала 52-гадовага губеранатара «маладым упраўленцам».

Звароты на «Вы» да падначаленых для кіраўніка краіны хутчэй выключэнне, а не правіла. Напрыклад, да папярэдніка Шапіры Барыса Батуры (1947) Лукашэнка звартаўся на «ты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0