Ва ўрадзе разлічваюць, што даходы ад збірання дзяржаўнай пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху складуць 1 трлн. рублёў.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, выступаючы 14 лістапада на сумесным пасяджэнні некалькіх камісій Палаты прадстаўнікоў.

«Пошліна будзе брацца разам з праходжаннем тэхагляду. Калі ў наступным годзе яго пройдуць столькі ж, як і летась, то паступленні ад падатку складуць каля трыльёна рублёў», — сказаў ён.

Ермаловіч паведаміў, што сума дзяржпошліны складзе ад 1 да 25 базавых велічыняў у залежнасці ад віду, масы і ўладальніка транспартнага сродку. Зараз базавая складае 130 тыс. рублёў.

Нагадаем, 12 лістапада на сумесным пасяджэнні некалькіх парламенцкіх камісій у Палаце прадстаўнікоў было заяўлена, што ўрад прапрацоўвае пытанне аб увядзенні дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Таксама падрыхтаваны праект дакумента, які прадугледжвае ўвядзенне падатку на дармаедаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?