«Нас чакаюць няпростыя часы, і ў эканоміцы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прызначэння новых кіраўнікоў Мінскай і Гродзенскай абласцей.

«Мы з'яўляемся членамі Мытнага саюза. Пляскаць у далоні гэтаму можна, але не трэба забываць, што ў сувязі з гэтым узмацняецца канкурэнцыя, перш за ўсё трох дзяржаў. Мы на парозе ўступлення ў СГА. Мы рана ці позна ўступім, а наогул дэ-факта мы ўжо ў СГА. Таму ў эканоміцы канкурэнцыя будзе толькі ўзмацняцца. І гэта будзе накладваць пэўны адбітак на ўсю вашу дзейнасць», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Афіцыйны лідар заклікаў новых кіраўнікоў рэгіёнаў беражна ставіцца да дзяржаўнай уласнасці. «Як бы мы ні плакалі, ні енчылі наконт прыватнай уласнасці, гэта добра, калі яна створана сваёй працай.

А калі яна дасталася проста так, і яшчэ незразумела як, вядома, не за тую цану, якую яна каштавала ў свой час, гэта ўжо пытанне. Таму не трэба спяшацца разбазарваць уласнасць», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру