«Пакінуў супярэчлівае уражанне», — так адгукнуўся ў каментары ў «Нашай Ніве» пра былога кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама і цяперашняга кіраўніка Мінскага аблвыканкама гісторык Андрэй Чарнякевіч.

Чарнякевіч сутыкаўся з Шапірам у Горадні, рабіў для кіраўніка вобласці экскурсію па горадзе. Пазней Шапіра загадаў звольніць Чарнякевіча з універсітэта за тое, што гісторык узяў удзел у выданні кнігі па гісторыі Гродна, дзе на згадваўся Лукашэнка і дзе на вокладцы была Пагоня.

«Калі ў двух словах: разумны ды цынічны, — працягвае Чарнякевіч. — Пры іншых умовах быў бы выдатным лібералам. Аднак цяпер запатрабаваны жандары…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0