Выпадак адбыўся ў Мінску, у Партызанскім раёне.

Супрацоўнікі мясцовага аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі звярнулі ўвагу на маладую пару з маленькім дзіцем на руках, якая ішла па праезнай частцы дарогі.

Ухіліўшыся ад машыны, якія праехала ў сантыметры, пара збіралася ісці далей, але праваахоўнікі забралі маладых людзей з дарогі.

Як аказалася, мужчына і жанчына знаходзіліся пад уздзеяннем наркотыкаў і былі практычна ў несвядомым стане. У швэдры, завязаным вакол цела мужчыны, ляжала грудное дзіця, якое моцна плакала.

Аператыўнікі выклікалі хуткую дапамогу і калег з інспекцыі па справах непаўналетніх, якія забралі дзіця ў гора-бацькоў.

Як высветлілася, сямейная пара (абодвум па 26 гадоў) нідзе не працуе і ўжо неаднаразова былі судзімыя за ўжыванне, захоўванне і збыт наркатычных рэчываў.

Маладая мама, вызваліўшыся з месцаў пазбаўлення волі, зацяжарыла, але ўжываць наркотыкі не кінула.

На гэты момант момант чатырохмесячнае дзіця знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы, дзе яму аказваецца медыцынская дапамога.

Ужо прынята пастанова аб прызнанні дзiцяцi маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Калі за шэсць месяцаў бацькі не пройдуць неабходнае лячэнне і не знойдуць пастаянную працу, то будуць пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?