«Шосты ўклад грунтуецца на біятэхналогіях, робататэхніцы, тэрмаядзернай энергетыцы і іншых рэчах. Пры захаванні цяперашніх тэмпаў развіцця ўклад усталюецца за дзесяцігоддзе, а дасягне сваёй сталасці праз 25-30 гадоў, не інакш, — перадае словы Рагозіна карэспандэнт «Газеты.Ru». — У ЗША каля 10 % эканомікі працуюць у гэтым сегменце. У Расіі казаць пра гэта пакуль рана. У свой час СССР выйграў чацвёрты ўклад, пяты мы прапусцілі. Расіі трэба не даганяць, а «зразаць кут». Цяпер у нас мае месца інавацыйная паўза — новыя тэхналогіі не сталі пакуль шырокімі, а інфакамунікацыйныя тэхналогіі і электроніка ўжо блізкія да вычарпання. Ваенныя эксперты выкарыстоўваюць паняцце «тэхналагічнага бар'ера» — калі рост кошту распрацовак не азначае прапарцыянальнага росту якасці. Да прыкладу, кожнае новае пакаленне самалётаў каштуе на парадак больш.

Тэхналагічны бар'ер стаіць перад развітымі краінамі, Расія да яго толькі набліжаецца. Трэба выбраць напрамкі, зрабіць на іх рывок, здзейсніць звышмадэрнізацыю. Вобласці для рыўка — напрыклад, сродкі сувязі. Але ёсць і іншыя пытанні — беспілотныя лятальныя апараты, электронна-кампанентная база. Ёсць розныя спосабы пераадолення бар'ера. Напрыклад, можна засяродзіць гіганцкія грашовыя і інтэлектуальныя інвестыцыі. Але ёсць і варыянт прарыву, звязаны з новымі тэхналогіямі. І тут на першы план выходзяць фундаментальныя даследаванні, напрыклад, у галіне нанатэхналогій, біятэхналогій і гэтак далей».

Дзмітрый Рагозін таксама расказаў аб магчымасці стварэння зброі на звышхуткасцях (гіперхуткасцях, якія перавышаюць хуткасць гуку ў 6-20 разоў) і прывёў прыклад з тэорыі «бескантактавых войн», калі традыцыйная армія будзе бяссільная супраць аддаленага праціўніка. Пасля гэтага віцэ-прэм'ер заявіў, што шосты тэхналагічны ўклад «зменіць палітыку войнаў, некаторыя дзяржавы дасягнуць такой перавагі, што баявых страт у іх не будзе, а традыцыйныя узброеныя сілы страцяць сэнс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0