У ЕС згодныя адысці ад пратаколу і гатовыя прыняць рашэнне па Украіне ў апошні момант, паколькі гэта дапаможа ўтрымаць Расею ў заходняй цывілізацыі. Аб такой сваёй пазіцыі ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» распавёў пасол Літвы ў Украіне Пятрас Вайтэкунас.

«На маю думку, нашай суперзадачай з'яўляецца Расія – не аддаць Расію, не страціць Расію», – сказаў ён. «Не страціць саму Расею як краіну, якая патэнцыйна ў будучыні, на мой погляд, будзе належаць заходняй цывілізацыі», – дадаў Вайтэкунас.

«Паварот такой вялізнай адзінкі як Украіна ў бок Мытнага саюза там падыме хвалю рэваншызму, непацверджаных, неабгрунтаваных чаканняў: маўляў, хлопцы, калі мы маглі павярнуць назад Украіну, то мы можам вярнуць назад усё: ход гісторыі, і стварыць штосьці ў процівагу Захаду», – растлумачыў ён. «Для выканання гэтай суперзадачы – не страціць Расію – па-першае, трэба не страціць Украіну», ­– падкрэсліў Вайтэкунас.

Адказваючы на пытанне аб тым, калі можа быць прынята рашэнне па пагадненні Украіны аб асацыяцыі з ЕС, пасол Літвы выказаў здагадку, што гэта можа адбыцца ў апошнія гадзіны перад самітам.

«Гэта рашэнне будзе прымацца на саміце 28­–29 лістапада ў Вільні. І падобна на тое, што гэта рашэнне будзе прымацца не ў апошнія дні, а ў апошнія гадзіны або нават апошнія хвіліны», ­– дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?