Абмежаванні па ўзроўні гандлёвых надбавак знятыя на мяса, сыры, соль, селядзец, каву і гарбату.
Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства эканомікі 5 лістапада, і яна ўступіла ў сілу сёння, пасля апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Абмежаванні па ўзроўні гандлёвых надбавак знятыя у прыватнасці, на:
фарш з ялавічыны і свініны, мяса курэй і куранят-бройлераў, пельмені з ялавічыны, свініны і мяса курэй, крывяныя і ліверныя каўбасы, мясны хлеб, зельцы і паштэты, шэраг катэгорый цвёрдых, паўцвёрдых і мяккіх сыроў, соль, салёную рыбу (сямейства селядцападобных), каву і гарбату.
Гандлёвыя і аптовыя надбаўкі на гэтыя тавары будуць прымяняцца з улікам наяўнай кан'юнктуры рынку.
Цэнавае рэгуляванне захоўваецца на асноўныя групы харчовых тавараў масавага попыту, якія маюць сацыяльную накіраванасць, падкрэслена ў каментары Мінэканомікі.
Адзначаецца таксама, што гэтае рашэнне прынята Міністэрствам эканомікі ў рамках пастановы ўрада ад 25 кастрычніка №934, якое змяніла пералік тавараў і паслуг, цэны і тарыфы на якія рэгулююцца Мінэканомікі.
Згодна з пастановай Саўміна, вышэйпаказаныя тавары былі выключаныя з пераліку сацыяльна значных.





