У Гомелі за ўчыненне ўгонаў аўтамабіляў затрыманы вучань 9-га класа, 16-гадовы мясцовы жыхар. У 2013 годзе ён ужо быў тройчы судзімы за ўчыненне крадзяжоў. Зараз хлопец ўзяты пад варту.

Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, у жыхара Гомеля прапаў аўтамабіль «Фіят». Машыну ўдалося знайсці недалёа ад месца ўгону. Зыходзячы з паказанняў сведак, стала зразумела, што да гэтага злачынства мелі дачыненне непаўналетнія.

Праз некалькі дзён у Савецкі РАУС Гомеля звярнуўся грамадзянін з заявай аб знікненні аўтамабіля «ВАЗ». У раёнах учыненых злачынстваў былі выстаўлены нарады для ажыццяўлення пошукавых мерапрыемстваў. Позна ноччу ў Заходнім мікрараёне Гомеля супрацоўнікі міліцыі звярнулі ўвагу на двух хлопцаў, у аднаго з якіх у руках была каністра. Падчас праверкі ў гэтага ж хлопца была знойдзена аўтамагнітола.

Як сказаў намеснік начальніка Савецкага РАУС Гомеля падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Сінельнікаў, затрыманыя былі дастаўлены ў аддзел міліцыі, дзе было ўстаноўлена, што адзін з іх мае дачыненне да ўгону аўтамабіля «ВАЗ», а некалькімі гадзінамі раней учыніў яшчэ і крадзеж магнітолы. У наступным ён указаў месцаразмяшчэнне «ВАЗа», а таксама прызнаўся ва ўгоне аўтамабіля «Фіят».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?