Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 лістапада наведае з рабочым візітам Маскву для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, на пасяджэнні плануецца падвесці вынікі рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2012—2013 гады, а таксама разгледзець і прыняць праект аналагічнай праграмы на 2014—2015 гады, якая будзе прадстаўлена на зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Апрача таго, будуць абмеркаваныя пытанні знешнепалітычнага суправаджэння еўразійскай інтэграцыі і ўзаемадзеяння ў сферы абароны інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб Беларусі і Расіі ў трэціх краінах.

Міністры замежных спраў падпішуць план кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Расіі на 2014 год.

Падчас візіту прадугледжана правядзенне рабочай сустрэчы Уладзіміра Макея з яго расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Міністры плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і абмяняюцца думкамі «па тэмах міжнароднага парадку дня, што ўяўляюць узаемную цікавасць», гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру