Франк Рыберы.

Вечарам адбудуцца чатыры матчы плэй-оф да чэмпіянату свету па футболе.

Сёння буду за Францыю, а не за Украіну. Хоць і маю суседскія сантыменты да апошняй. Чаму тады Францыя? Бо Рыберы - мой любімы гулец на сёння. Без яго ўявіць бліжэйшы мундыяль не магу.

Сёння буду за Харватыю, а не за Ісландыю. Хоць і маю сантыменты да маленькай астраўной нацыі. Мне здаецца, што за іх будуць перажываць амаль усе нейтральныя заўзятары. Але! Трэба, каб Ісландыя прайграла і Беларусь была вышэй у кошыку пры лёсаванні да Еўра-2016.

Сёння буду за Швецыю, а не Партугалію. Хоць і маю сантыменты да самай заходняй краіны Еўропы пасля наведвання. Краіна Партугалія цудоўная і непаўторная. Але зборная Партугалія сваёй гульнёй не вартая таго, каб ехаць на чэмпіянат свету. Ібрагімавіч - сіла! Яго на чэмпіянаце я хачу пабачыць больш, чым Крыштыяну Раналду.

У пары Грэцыя - Румынія сантыментаў не маю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру