У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 15 лістапада мінскае «Дынама» прайграла ў Чалябінску «Трактару» з лікам 0:3 (0:1, 0:1, 0:1).

Шайбы закінулі Ян Буліс (18.19, асістэнты — Станіслаў Чыстоў, Яўген Кузняцоў), Антон Глінкін (26.01, пас — Яўген Кацічаў) і Вячаслаў Асновін (46.38, Мікіта Хлыстоў, Дзмітрый Саюстаў).

Штрафны час: 4 — 8 (Захараў, 13.40, Караў, 34.18 — Папоў, 2.34, Артамонаў, 6.53, Касціцын, 34.18, Кузняцоў, 56.29).

13 лістапада «Дынама» з такім жа лікам саступіла ў Магнітагорску «Металургу», прапусціўшы па шайбе ў кожным перыядзе.

Пасля 25 матчаў «Дынама» з 24 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і 26-е — у агульнай табліцы (6 перамог у асноўны час, 1 перамога па булітах, 2 паражэнні па булітах, 2 паражэнні ў авертайме, 14 паражэнняў у асноўны час, розніца шайбаў 46-74).

Наступныя дзве сустрэчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 17 лістапада — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 19-га — з уфімскім «Салаватам Юлаевым».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру