Сход у віцэ-прэм'ера адбыўся вечарам у пятніцу, пад завяршэнне працоўнага дня. Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка кажа, што іх паклікалі толькі для таго, каб канстатаваць факт — палёгкі не будзе, і з 1 снежня уводзіцца абавязковая сертыфікацыя тавараў. Акрамя гэтага, дзяржава збіраецца стварыць сетку аптовых базаў у Беларусі, дзе прадпрымальнікі змогуць набываць ужо сертыфікаваны тавар.

«Мінгандлю, Белкаапзаюзу і іншым дадзена даручэнне арганізаваць аптовыя базы, адкуль прадпрымальнікі зараз будуць набываць сертыфікаваны тавар. Пракаповіч сказаў, што гэта жорсткі рынак і калі нехта не выжыве, то застануцца сеткі».

Акрамя Шумчанкі на сходзе прысутнічалі міністр па падатках і зборах, міністр гандлю, яго намеснік, дырэктар Дэпартамента прадпрымальніцтва, эканамісты Карагін, Маргелаў, Калінін і іншыя.

Ідэю з арганізацыяй аптовых баз у Беларусі Шумчанка крытыкуе. На яго думку, у дзяржавы проста няма столькі грошай, каб закупляць неабходныя аб’ёмы тавараў. «На гэта спатрэбіцца, па маіх падліках, каля 3 мільярдаў долараў у год. Адкуль яны возьмуць такія грошы?» — здзіўляецца ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?