Зязюля Юлія перасекла 22-ю паралель паўднёвага паўшар’я і дасягнула Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР). За тры гады сачэння за еўрапейскімі зязюлямі, так далёка яшчэ не залятала ніводная птушка.

За апошнія некалькі дзён Юлія пераадолела больш за 1200 км і праляцела праз Зімбабвэ. Па апошніх дадзеных птушка дабралася да поўначы ПАР і зараз знаходзіцца ў правінцыі Лімпапо.

Апошні атрыманы радыёсігнал зафіксаваў, што птушка знаходзіцца непадалёку ад вёскі Tshivhungweni, за 16 км ад знакамітай ракі Лімпапо.

Гэтая мясцовасць знаходзіцца паміж дзвюма прыродаахоўнымі тэрыторыямі: прыродным рэзерватам Нванэдзі і знакамітым афрыканскім нацыянальным паркам Кругер.

Рэльеф тут узгорысты, аснову расліннасці складаюць велічныя баабабы, на адным з якіх магчыма зараз і сядзіць наша зязюля.

Цікава, што ўсяго ў шасці кіламетрах адсюль расце самы выляікі баабаб ПАР — баабаб Сагале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?