Гэтым разам на сцэне сустрэліся тры ўдзельнікі з кожнай каманды. Толькі двое з іх маглі працягнуць свой удзел у бітве за званне «Найлепшага Голасу».

Ад каманды Леаніда Агуціна ў гэты вечар на рынгу выступілі Пётр Ялфімаў, Георгій Мелікішвілі і Этэры Бэрыашвілі. У выніку ў наступны этап прайшлі Ялфімаў і Бэрыашвілі.

«Голас» адрозніваецца ад звыклых тэлевізійных шоу. З 150 прэтэндэнтаў на ўдзел у праекце настаўнікі набралі ў свае каманды па 14 чалавек. Пры гэтым настаўнікі ацэньвалі толькі галасы канкурсантаў, не бачачы іх саміх.

Настаўнікі праекта — Дзіма Білан, Леанід Агуцін, Аляксандр Градскі, Пелагея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?