16 лістапада прыкладна а 21.40 на тэрыторыі Савецкага раёна Гомеля міліцыянты затрымалі сустаршыню міжнароднай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Андрэя Цянюту і яго таварыша Станіслава Булу. Яны расклейвалі ўлёткі антыалкагольнай тэматыкі.

Як паведаміў БелаПАН Цянюта, у РАУС яны прабылі прыблізна паўтары гадзіны. «У мяне спрабавалі ўзяць тлумачэнні, але я адмаўляўся, бо маю такое права згодна з законам. У Станіслава Булы міліцыя ўзяла тлумачэнні. Ён пацвердзіў, што мы расклейвалі на момант затрымання антыалкагольныя ўлёткі, але рабілі гэта на інфармацыйных стэндах — гэта значыць у дазволеным месцы», — адзначыў сустаршыня «Маладога фронту».

Паводле яго слоў, ва ўлётках утрымлівалася інфармацыя з заклікам да ўладаў не прадаваць спіртное ў непасрэднай блізкасці ад навучальных устаноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?