Экс-прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта на выбарах 2010 года Сяргей Рыжоў заявіў, што 16 лістапада быў жорстка збіты ў віцебскім медвыцвярэзніку.
Са словах Рыжова, яго прывязалі да крэсла і білі ў грудзі нагой. Рыжоў сцвярджае , што за экзекуцыяй назірала доктарка, якая адмовіла яму ў вадзе , хоць той паведаміў, што хварэе на гепатыт.
З медвыцвярэзніка затрыманага адпусцілі позна ўначы. Раніцай 17 лістапада Сяргей Рыжоў выклікаў «хуткую», медперсанал якой і перадаў звесткі пацярпелага ў следчыя органы. Следчы ўжо ўзяў тлумачэнні ў Рыжова.