bernardinai.lt
bernardinai.lt
bernardinai.lt
bernardinai.lt
bernardinai.lt
На Саборнай плошчы ў Вільні запалілі больш за 16 тыс. знічоў — па адной за кожнага, хто загінуў на літоўскіх дарогах з 1990-х гадоў, паведамляе bernardinai.lt.
Сёння, 17 лістапада, у 47 краінах адзначаўся дзень, загінулых на дарогах. У Беларусі, напрыклад, ДАІ прапаноўвала кіроўцам згадаць такіх людзей уключанымі цягам светлавога дня фарамі.
У акцыі ў Вільні ўдзел узялі больш за 50 добраахвотнікаў, якія дапамагалі запальваць знічы.
Віленская журналістка Таццяна Поклад зазначае ў сваім фэйсбуку, што была перад віленскай катэдрай і свечка ў памяць пра загінулую ў снежні 2010 г. беларускую паэтку і журналістку Таццяну Сапач.