На гэтым тыдні тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 4-8 градусаў вышэй за кліматычную норму. Аб гэтым паведаміў начальнік службы прагнозаў гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Пачынаючы з серады і да канца тыдня на надвор'е будзе ўплываць цёплае паветра з-над Чорнага мора. У сераду ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 на поўначы да плюс 6 градусаў на поўдні, удзень — плюс 3-9 градусаў. У Мінску чакаецца плюс 5 уначы, плюс 7 удзень.

У чацвер таксама чакаюцца дажджы, у начныя гадзіны паветра прагрэецца да плюс 1-7 градусаў, днём — ад 4 да 9. У Мінску будзе плю 6 уначы, плюс 8 удзень.

У пятніцу дажджы пройдуць месцамі, у асобных раёнах будуць туманы. Паветра ўдзень прагрэецца да 3-9 цяпла. У Мінску мае быць плюс 8 уначы, плюс 9 удзень.

На Берасцейшчыне ў пятніцу мае быць аж да 11 градусаў цяпла! Людзі там дагэтуль актыўна збіраюць грыбы.

Прыкладна такое ж надвор'е захаваецца і ў суботу ды нядзелю.

Першыя маразы сіноптыкі прагназуюць толькі на сераду, 27 лістапада. Варта адзначыць, што маразоў чакалі і раней, але ўсе папярэднія разы яны «адмяняліся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?