Лёд, які б меў большы ўзрост, навуцы невядомы.

Як інфармуе lifenews, таўшчыня ільдзіны складае больш за тры кіламетры. Мяркуецца, што ў яе ніжніх слаях, якія пачалі фармавацца яшчэ да з'яўлення на планеце чалавека, ёсць нават замерзлае дагістарычнае паветра.

«Гэта сапраўдны Святы Грааль для навукі, — гаворыць даследчык антарктычнага клімату Тоні Прэс. — Лёд ўтрымлівае кліматычныя дадзеныя з глыбокага мінулага. У той перыяд клімат мяняўся значна часцей, чым цяпер».

З дапамогай гэтых ведаў навукоўцы маглі б спрагназаваць будучыя змены клімату на Зямлі.

Пачаць бурэнне навукоўцы змогуць не раней чым праз тры гады. Каб атрымаць дакладныя дадзеныя, трэба мець пробы з глыбіні да трох кіламетраў. А гэта складаны і дарагі працэс. Разгадка таямніцы клімату абыйдзецца навукоўцам ў 50 мільёнаў еўра.

Нагадаем, у чэрвені сёлета выбухнула сенсацыя: у Антарктыдзе група навукоўцаў з Еўропы і ЗША знайшла… тры піраміды. Яны заявілі, што піраміды маюць штучнае паходжанне і рыхтуюць туды экспедыцыю. Праўда, неўзабаве пачалі з'яўляцца абвяржэнні. Аднак піраміды можна разглядзець нават на здымках з космасу. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?