Да снежня павінны быць падрыхтаваныя дакументы аб наднацыянальных інстытутах будучага еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта кіраўнікі Расіі, Беларусі і Казахстана дамовіліся на апошняй кастрычніцкай сустрэчы. Але расійскія эксперты прапаноўваюць палітыкам не «фарсіраваць інтэграцыю «якую лёгка сарваць з-за таго, што еўразійскі саюз усё яшчэ застаецца адкрытым пытаннем як для Расіі, так і для былых савецкіх рэспублік, піша «Коммерсант».

На 19 снежня намечана чарговая сустрэча кіраўнікоў Расіі, Казахстана і Беларусі, магчыма, з удзелам прадстаўнікоў Арменіі і Таджыкістана, якіх зацікавіў Мытны саюз.

Да гэтага тэрміну яшчэ 24 кастрычніка ў Мінску камісіі Еўразійскага эканамічнага савета (ЕўрАзЭС) лідараў трох дзяржаў сумесна з нацыянальнымі ўрадамі даручана ўнесці прапановы аб «інстытуцыйнай і функцыянальнай частках дамовы аб еўразійскім эканамічным саюзе». Гэты дакумент павінен уключаць палажэнні аб надзяленні саюза «неабходнай міжнароднай правасуб'ектнасцю», фарміраванні «сістэмы органаў саюза на базе дзеючай сістэмы кіравання Мытным саюзам і Адзінай эканамічнай прасторай з уключэннем суда», фарміраванні «сістэмы прававых актаў саюза і вызначэнне іх іерархіі», а таксама механізм далучэння іншых дзяржаў.

Еўразійскія інстытуты будзе прапанавана арганізаваць па аналогіі з інстытутамі Еўрапейскага Саюза так, каб органы размяшчаліся ў розных дзяржавах.

Мяркуецца, што ў ліку органаў будзе вышэйшы савет на ўзроўні прэзідэнтаў і міжурадавы савет на ўзроўні прэм'ераў, а таксама пастаянна дзеючая наднацыянальная эканамічная камісія ў Маскве. Агульны суд, як патлумачыла расійская суддзя ў судзе ЕўрАзЭС Таццяна Нешатаева, будзе аналагам не страсбургскага суда па правах чалавека, а еўрапейскага эканамічнага суда ў Люксембургу.

Будучы суд будзе «не толькі разглядаць гаспадарчыя спрэчкі, але і ацэньваць прававыя акты дзяржаў на адпаведнасць нормам Еўразійскага саюза і яго ўласныя нормы. На адпаведнасць міжнародным дагаворам і абавязальніцтвам».

Агульны парламент пакуль не прадугледжваецца.

Праўда, з такім інстытуцыйным асяроддзем да снежня павінны пагадзіцца ўсе тры дзяржавы.

 

Пакуль жа прэтэнзіі маюцца ў казахскай боку. Як адзначыў учора пасяджэнні Інтэграцыйнага клуба пры старшыні СФ акадэмік, экс-прэм'ер Расеі Яўген Прымакоў, пакуль Казахстан «супраць стварэння наднацыянальных структур». Таму ён прапанаваў «не фарсіраваць інтэграцыйныя працэсы», а рухацца да будучага саюза праз умацаванне эканамічнай інтэграцыі.

«Наднацыянальныя структуры, тым больш палітычныя, павінны з'яўляцца тады, калі ў іх сапраўды ўзнікне патрэба, мяркуе спадар Прымакоў. На яго думку, СНД як інтэграцыйны праект не адбыўся ў тым ліку з-за паспешнасці, хоць таксама меркаваліся агульныя інстытуты аж да суда і парламента.

 

Дырэктар Інстытута эканомікі РАН Руслан Грынберг адзначае, што «былыя савецкія рэспублікі гатовы да аб'яднання з-за незавершанага крызісу гадоў 2008-2009», але,з іншага боку, там захоўваюцца і «цэнтрабежныя тэндэнцыі, 80 % усяго і ўся прыпадае на Расею» - таксама падкрэсліў ён. - У выніку мы не можам на роўных прымаць рашэнні, а яны не хочуць падпарадкоўвацца».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?