У Беларусі зацверджаны пералік прадпрыемстваў, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці.

Пералік зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі №964 ад 11 лістапада 2013 года, якая ўступіла ў сілу пасля апублікавання на Нацыянальным прававым партале.

У пераліку 101 юрыдычная асоба, яны пералічаны па прынцыпу ведамаснага падпарадкавання. Сярод сямнаццаці груп самая вялікая (26 пазіцый) - прадпрыемствы Мінпрама, у тым ліку «Атлант», БелАЗ, «Віцязь», «Інтэграл», МТЗ і іншыя гіганты прамысловасці. Другая па колькасці група (20 пазіцый) падведамная Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту, сярод прадпрыемстваў - «Агат», «Волат», «Радар», «Пеленг». У пераліку таксама 10 прадпрыемстваў «Белдзяржхарчпрама», сярод якіх вытворцы цукру і алкаголю. Канцэрн «Белнафтахім» прадстаўлены 9 юрыдычнымі асобамі, сярод якіх вытворцы калійных і азотных угнаенняў, хімічных валокнаў, шын, нафтапрадуктаў.

Гэты пералік зацверджаны ў мэтах рэалізацыі закона «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» ад 13 ліпеня 2012 года. У адпаведнасці з артыкулам 3 гэтага закона да названых у пераліку прадпрыемстваў заканадаўства аб банкруцтве не прымяняецца, за выключэннем некалькіх артыкулаў, рэгулюючых пытанні аказання дапамогі.

Як расказаў дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтву Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандр Міранічэнка, прыняцце гэтага закона і зацвярджэнне адпаведнага пераліку юрыдычных асоб з'яўляюцца працягам практыкі прымянення ў краіне працэдуры банкруцтва пад кантролем дзяржавы.

Прадпрыемствы для ўключэння ў пералік адбіраліся ў адпаведнасці з пэўнымі крытэрыямі, якія таксама выпрацоўваліся з удзелам усіх зацікаўленых органаў дзяржкіраваня. Атрыманы пералік, паводле ацэнкі Аляксандра Міранічэнкі, у некалькі разоў меншы за папярэднія такія дакументы, і гэта тыя прадпрыемствы, без якіх функцыянаванне эканомікі сапраўды немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?