РУП «Белтэлекам» з 18 лістапада пачало падключэнне новага спартыўнага канала «Беларусь 5» у сетцы кабельных аператараў на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Падключэнне ажыццяўляецца праз VPN-злучэнне. Для гэтага кабельны аператар павінен ва ўстаноўленым парадку звярнуцца ў РУП «Белтэлекам» для заключэння адпаведнай дамовы на аказанне тэхнічных паслуг па падключэнні і выкананні работ па настройцы канала дастаўкі «Беларусь 5» на галаўную станцыю кабельнага аператара.
Акрамя таго, кабельны аператар павінен заключыць з Белтэлерадыёкампаніяй дагавор на атрыманне правоў трансляцыі праграмы «Беларусь 5» у сваёй кабельнай сетцы.
Тэлеканал «Беларусь 5» Белтэлерадыёкампаніі з 1 лістапада распаўсюджваецца на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці ў лічбавым пакеце кабельнага аператара МТІС, лічбавым пакеце «Космас ТБ», а таксама ў лічбавым і аналагавым пакетах «Аксіёма-Сэрвіс». Распаўсюджванне канала на ўсёй тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе РУП «Белтэлекам» у пакеце IP-TV Zala.
З 1 снежня запланавана ўключэнне гэтага канала ў аналагавую сетку аператараў «Космас ТБ» і МТІС.





