Тамара Сялюн, маці прыгаворанага да смяротнага пакарання Паўла Селюна, звярнулася да Алясандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім просіць памілаваць яе сына.

«Мой сын пакуль жывы. Хацелася б звярнуцца да вас, Аляксандр Рыгоравіч, бо зараз толькі ад вас залежыць лёс майго сына. Тое, што здарылася, ужо здарылася, расстрэлам майго сына ахвяру не ўваскрэсіць… Калі ласка, не спяшайцеся прыняць неабдуманае рашэнне. Зараз лёс майго сына толькі ў вашых руках», — звяртаецца жанчына да беларускага кіраўніка.

Маці асуджанага на смяротнае пакаранне просіць Лукашэнку па магчымасці сустрэцца з ім асабіста.

23-гадовы жыхар Вілейкі Павел Сялюн быў асуджаны да смяротнага пакарання Гродзенскім абласным судом за злачынства, учыненае ў жніўні 2012 года.

Яго абвінавацілі ў наўмысным забойстве дзвюх асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю, здзекам над трупам, тайным выкраданні маёмасці і крадзяжы чужых дакументаў.

У верасні гэтага года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі пакінула прыгавор Паўлу Селюну без змянення.

Тамара Сялюн раней звярталася да мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарху ўсяе Беларусі, з просьбай паўплываць на лёс яе сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?