Праваабаронцы з Human Rights Watch папярэджваюць пра небяспеку заражэння тысяч жыхароў Харарэ халерай з-за няякаснага водазабеспячэння зімбабвійскай сталіцы.

Пяць гадоў таму халера забрала жыцці больш за 4 тысячы зімбабвійцаў, і небяспека захоўваецца, сцвярджаюць эксперты.

У сваёй справаздачы праваабаронцы таксама зазначаюць, што ў жыхароў сталіцы няма доступу да чыстай вады, з прычыны чаго гараджане бяруць яе з калодзежаў, многія з якіх запоўненыя сцёкавымі водамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?