19 лістапада ў Маскве праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі, удзел у якім бяруць міністры замежных спраў дзвюх краін Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў.

Як раней паведамляла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, на пасяджэнні плануецца падвесці вынікі рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2012—2013 гады, а таксама разгледзець і прыняць праект аналагічнай праграмы на 2014—2015 гады, якая будзе прадстаўлена на зацвярджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Апрача таго, бакі абмяркоўваюць пытанні знешнепалітычнага суправаджэння еўразійскай інтэграцыі і ўзаемадзеяння ў сферы абароны інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб Беларусі і Расіі ў трэціх краінах.

Міністры замежных спраў падпішуць план кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Расіі на 2014 год.

Падчас візіту Макея ў Маскву прадугледжаны яго рабочыя сустрэчы з Сяргеем Лаўровым. Міністры плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і абмяняюцца думкамі "па тэмах міжнароднага парадку дня, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", паведамляе прэс-служба МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?