Прэзентацыя сямейнай чытанкі Зосі Куставай «Лучынка» адбудзецца сёння, 19 лістапада, а 18-й гадзіне ў Беларускім Доме ў Варшаве (вул. Вейска 13–3).

Арганізатары імпрэзы - ініцыятыва «Разам для Беларусі» і Беларускі Дом у Варшаве.

Плануецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел: сама аўтарка Зося Кустава, яе дачка, літаратарка Валярына, і пераможца міжнародных спеўных конкурсаў, аўтар-выканаўца з Гародні Таццяна Салаўёва і яе калега мульцiiнструменталiст Аляксандр Блахiн, якія праспяваюць для прысутных свае аўтарскія, народныя песні і калыханкі. А таксама кампазіцыі на словы Валярыны.

«Лучынка», што пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура», — новая кніга для сямейнага чытання ад аўтараў «Азбукоўніка і лічылкі».

Чаму «Лучынка», пра што «Лучынка», для каго «Лучынка»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0