Фота Антона Навадзярожкіна, ИТАР-ТАСС
Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння 19 лістапада па выніках сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве, паведамляе Інтэрфакс.
Саміт УП пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада.
«Расія лічыць контрпрадуктыўнымі спробы прасоўваць праект Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» як процівагу еўразійскай інтэграцыі,
заявіў Сяргей Лаўроў, паведамляе ИТАР-ТАСС.
«Перакананыя ў тым, што ёсць усе падставы для таго, каб спалучаць працэс еўрапейскай і еўразійскай інтэграцыі, прычым рабіць гэта не на аснове прыняцця аднабаковых падыходаў Еўрасаюза, а на аснове выпрацоўкі ўзаемапрымальных накірункаў супрацоўніцтва», — дадаў Лаўроў.
Макей, у сваю чаргу, адзначыў, што «Усходняе партнёрства» не павінна прывесці да з'яўлення новых раздзяляльных ліній у Еўропе.
«На жаль, зараз гучаць заявы аб неабходнасці выбару некаторымі краінамі паміж Усходам і Захадам. Для нас гэты падыход цалкам непрымальны», — падкрэсліў ён.
«Мы павінны шукаць не тое, што раз'ядноўвае, а тое, што аб'ядноўвае», — дадаў Макей, адзначыўшы, што гэтага прынцыпу Беларусь трымаецца пры пабудове адносін як у рамках еўразійскай інтэграцыі, так і з ЕС.