Усе фармальнасці, што тычацца экстрадыцыі ў Расію арыштаванага ў Мінску гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, выкананыя.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 лістапада ў Маскве пасля перамоў са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. 

«Наколькі мне вядома, зараз па лініі нашых адпаведных праваахоўных структур, па лініі генпракуратур выконваюцца адпаведныя міждзяржаўныя працэдуры, звязаныя з экстрадыцыяй гэтага чалавека», — цытуе Макея РИА Новости.

Кіраўнік беларускага МЗС не змог назваць канкрэтнай даты экстрадыцыі.

«Думаю, трэба звярнуцца проста ў Генпракуратуру, але, наколькі мне вядома, усе неабходныя фармальнасці зараз выкананыя, і справа застаецца за невялікім», — сказаў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?