Дзеянні мінскага скуралупа павінны кваліфікавацца Следчым камітэтам паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса «Хуліганства», бо гэта «наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і паводле свайго зместу адрозніваюцца выключным цынізмам».

Пра гэта заявіў намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, каментар якога распаўсюдзіла прэс-служба партыі.

Ён таксама адзначыў, што «дзеянні скуралупа прасякнуты асаблівым грэбаваннем грамадскай мараллю».

Намеснік старшыні ЛДП, які, нагадаем, раней кіраваў Фрунзенскім РУУС Мінска, прапаноўвае ўвесці крымінальную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

«Падзеі паказваюць, што ў некаторых выпадках асабліва жорсткага абыходжання з жывёламі патрабуецца ўвядзенне спецыяльнага артыкула Крымінальнага кодэкса за такія дзеянні, якія прадугледжаны заканадаўствам як самастойны від злачынства ў многіх краінах свету», — заявіў Гайдукевіч.

Ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

18 лістапада ЛДП абвясціла грашовую ўзнагароду за «любую значную інфармацыю пра чалавека, які калечыць бяздомных жывёл у Мінску». Сума ўзнагароджання — ад 1 млн рублёў, «у залежнасці ад важнасці інфармацыі».

Паводле інфармацыі валанцёраў, ад дзеянняў скуралупа ці групы скуралупаў, якія забіваюць і калечаць катоў і сабак у Мінску, пацярпела каля дзясятка жывёл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру