Універсам «Брэст» на Паўднёвым Захадзе Мінска перайшоў пад аператыўнае кіраванне сеткі «Рублёўскі».

«У краме дзейнічаюць акцыі сеткі, прадаюцца фірмовыя пакеты, аднак цалкам візуальнае афармленне будзе заменена ў наступным годзе», - паведамілі ў кампаніі «Рублёўскі».

Паводле інфармацыі «НН»,

неўзабаве пад кантроль сеткі пяройдзе яшчэ і ўніверсам «Валгаград», які знаходзіцца непадалёку.

У «Рублёўскім» інфармацыю не абвергнулі, але і не пацведзілі, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу.

«Рублёўскі» шчыруе ў Маскоўскім раёне - нядаўна сетка выкупіла супермаркет «Вестэр» ў ГЦ «Глоба».

* * *

У склад сеткі «Рублёўскі» ўваходзяць больш за 40 супермаркетаў, большасць з іх прадстаўленая ў Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру