Расследуецца крымінальная справа супраць кіраўніка і супрацоўнікаў клінікі «Новое зрение».

 

«Устаноўлена, што дырэктар, галоўны бухгалтар і іншыя службовыя асобы прадпрыемства цягам некалькіх апошніх гадоў пры ўвозе ў Беларусь медыцынскіх тавараў і тавараў медыцынскага прызначэння для камерцыйных мэтаў ухіляліся ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры»,

— паведмілі ў Следчым камітэце.

Цяпер у клініцы адбываецца канфіскацыя медыцынскага абсталявання, каб высветліць, ці законна яно ўвезена ў краіну.

 

Клініка лазернай карэкцыі зроку «Новое зрение» з’яўляецца замежым прадпрыемствам. Працуе чатырнаццаць гадоў. Пазіцыянуецца як лідар у сферы лячэння катаракты. Клініка працуе ў Мінску, абласных гарадах Беларусі, прыбалтыйскіх краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?