Прэзэнтацыя кнігі «Найноўшая гісторыя ў асобах» адбылася ў Менску.

Журналіст Аляксандар Тамковіч пад адной вокладкай сабраў 100 нарысаў пра асобаў, якія зрабілі ўнёсак у найноўшую гісторыю Беларусі, паведамляе радыё «Свабода».

Шмат хто з удзельнікаў прэзэнтацыі — а гэта палітыкі, грамадзкія і культурныя дзеячы, журналісты — назвалі кнігу Тамковіча энцыкляпэдыяй выкрасьленых імёнаў.

Выступоўцы адзначалі, што імёны герояў кнігі, а таксама іхны ўнёсак у сучасную гісторыю Беларусі замоўчваюцца афіцыйныямі мэдыямі.

Адзін з героўя кнігі, рэжысэр Юры Хашчавацкі, заявіў, што Аляксандар Тамковіч стварыў «пантэон вядомых асобаў». Некаторыя з удзельнікаў прэзэнтацыі — Уладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў — дарылі аўтару свае кнігі.

Аляксандар Тамковіч кажа: 20-я па ліку кніга — не апошняя. Ён плянуе напісаць кнігу пра маладое пакаленьне грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў, а таксама кнігу пра беларускіх музыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру