У вёсцы Пыхань Веткаўскага раёна са жніўня па лістапад 2013 года зафіксавана дзесяць падпалаў маёмасці. У асноўным гараць стагі сена і саломы, падпалы ўчыняюць невядомыя позна вечарам.

Як паведамілі ў Веткаўскім РАУС, міліцыя шукае асоб, якія маюць дачыненне да падпалаў, пакуль крымінальныя справы не распачыналіся.

Усе падпалы былі ўчынены на вуліцы Кастрычніцкай.

Першыя падпалы былі зафіксаваны ў жніўні, тады ў адну ноч здарыліся адразу тры пажары. У верасні каля аднаго з дамоў загарэлася сенасховішча.

У адной з жыхарак вёскі сена палілі ўжо тры разы, у яе аднавяскоўца пажар быў двойчы.

У лістападзе блізу аднаго з дамоў загарэўся рулон саломы, агонь перакінуўся на гаспадарчую пабудову. 

Міліцыя абяцае ўзмацніць кантроль і робіць захады для вышуку зламысніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру