Міліцыя.

Міліцыя.

Міліцыя (пілотка).

Міліцыя (пілотка).

Войска.

Войска.

Войска (пілотка).

Войска (пілотка).

Мытня.

Мытня.

Галоўны пракурор раёна.

Галоўны пракурор раёна.

Пракуратура.

Пракуратура.

Ахова водных рэсурсаў.

Ахова водных рэсурсаў.

Калекцыя.

Калекцыя.

Яны з’явіліся на фуражках у 1993 годзе. А ў наступныя два гады пад націскам Пагоні імкліва знікалі савецкія кукарды. Беларускі герб з’яўляўся на ўсё больш разнастайных цэшках. Тая, якую не разбіць, не стрымаць, пашырылася на галаўныя ўборы вайскоўцаў, міліцыянтаў, супрацоўнікаў пракуратуры, мытні і нават аховы водных рэсурсаў.

Пасля Ганебнага рэферэндуму цэшкі з Пагоняй з фуражак прынялі. Але дасюль яны захоўваюцца шмат у каго дома. Цікавасць жа калекцыянераў да іх сёння толькі ўзрастае.

На беларускіх інтэрнэт-аўкцыёнах цэшкі 1993—1995 гг. маюць добры попыт. Найчасцей прадаецца міліцэйская кукарда з дубовымі лістамі (на фуражку) — прыкладна за 5—10 даляраў.

Таксама нярэдкія і вайсковыя цэшкі на фуражку і пілотку. Каштуюць яны таксама 5—10 даляраў. Радзей сустракаюцца генеральскія кукарды (як вайсковыя, так і міліцэйскія яны залацістыя, а не пасрэбраныя).

Кукарды службоўцаў іншых установаў, накшталт мытніка, пракурора, супрацоўніка аховы водных рэсурсаў, абыдуцца ахвотным крыху даражэй — 15—20 $.

Зрэшты, можна і не купляць тыя цэшкі, а спытаць пра іх у знаёмых, што служылі у той час, ды, калі пашчасціць, атрымаць кукарду з нашай Пагоняй у падарунак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?