21 лістапада міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін возьме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД, якое пройдзе ў Маскве.

На парадку дня — абмеркаванне больш як 20 пытанняў. У прыватнасці, удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць сумесныя мерапрыемствы аб'яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў Садружнасці, запланаваныя да рэалізацыі ў 2014 годзе, план працы Савета міністраў абароны на 2014 год, разгледзяць пытанні ўзаемадзеяння міністэрстваў абароны, органаў бяспекі і спецыяльных службаў у падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў у галіне антытэрарыстычнай дзейнасці, арганізацыі трэнінгавага цэнтра Садружнасці па міжнароднай бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?